Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Аўганістану вядуць расьсьледаваньне захопу замежнікаў


КАБУЛ. Прадстаўнікі спэцслужбаў Аўганістану вядуць расьсьледаваньне захопу трох замежнікаў, якія дапамагалі ладзіць назіраньне за першымі прэзыдэнцкімі выбарамі, што адбыліся ў краіне на пачатку кастрычніка. Паводле сьведкаў, грамадзянку Брытаніі, жанчыну з Косава і філіпінскага дыплямата ў Кабуле выцягнулі з машыны ААН узброеныя асобы ў вайсковай уніформе. Гэтае выкраданьне адбылося адразу пасьля таго, як чальцы руху Талібан папярэдзілі, што будуць выкрадаць замежнікаў. Учора кіраўнік эўрапейскіх структур НАТО генэрал Джэймс Джоўнс выкзаўася ў падтрымку прапановы Злучаных Штатаў перавесьці ўсе апэрацыі ў Аўганістане пад агульнае камандаваньне.
XS
SM
MD
LG