Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы штодзень зьбіраюцца некалькі дзясяткаў чалавек


Любоў Лунёва, Менск Працягваюцца штодзённыя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Сёньня там сабраліся каля трох дзясяткаў чалавек. Людзі трымалі плякаты: “Заўтра нас будзе болей”.

Амонаўцы затрымалі траіх чалавек. Яны знаходзяцца ў Цэнтральным аддзеле міліцыі. На іх складаюць пратаколы паводле 167 артыкулу (парушэньне грамадзкага парадку ў часе масавых вулічных мерапрыемстваў). Сярод затрыманых – лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Супраціў” Сяржук Мацкойц.

Хутчэй за ўсё затрыманыя ноч правядуць у спэцпрымальніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. 30 кастрычніка іх будуць судзіць.
XS
SM
MD
LG