Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літоўскі Сойм прызнаў выбары ў Беларусі нелегітымнымі


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня парлямэнт Літвы пасьля дадатковага абмеркаваньня і зьменаў прыняў рэзалюцыю “Адносна парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму у Беларусі”.

У рэзалюцыі адзначаецца: “Беларускія улады праігнаравалі заклікі АБСЭ, Рады Эўропы, і Эўрапейскага Зьвязу нармалізаваць дачыненьні з апазыцыяй, забясьпечыць сапраўдную незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі і доступ да яе усім палітычным групам, зьмяніць законы, якія рэглямэнтуюць парадак выбараў, у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі”.

У рэзалюцыі Сойму Літвы адзначаюцца высновы АБСЭ і Рады Эўропы адносна выбараў і рэфэрэндуму у Беларусі і робіцца выснова: “Працяг прэзыдэнцкага тэрміну на неабмежаваны час ацэньваецца як відавочнае парушэньне эўрапейскіх дэмакратычных традыцыяў. Сойм Літоўскай Рэспублікі … мае сур''ёзныя падставы сумнявацца, што выбары ў беларускі парлямэнт 17 кастрычніка 2004 году былі свабоднымі й справядлівымі, і таму ня могуць быць прызнаныя законнымі. Меркаваньні Сойму Літоўскай Рэспублікі адносна дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць залежыць ад прынцыповай дзейнасьці гэтых дэпутатаў у сфэры пашырэньня дэмакратыі і правоў чалавека у Беларусі”.

Папраўка пра незаконнасьць выбараў у Беларусі ў рэзалюцыю Сойму была дадзеная пасьля прапановы Расы Юкнявічэне з партыі кансэрватараў.

Гл. таксама • Эўрапарлямэнт прызнаў беларускі рэфэрэндум і выбары нелегітымнымі
XS
SM
MD
LG