Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя Ясіра Арафата пагоршыўся


РАМАЛА. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палестынскаму лідэру Ясіру Арафату будзе дазволена выехаць за мяжу для лекаваньня. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон у часе тэлефоннай размовы з кіраўніком палестынскага ўраду Ахмэдам Карэем. Раней сёньня паведамлялася, што стан здароў’я 75-ці гадовага Арафата рэзка пагоршыўся мінулае начы з-за наступстваў грыпу, на які ён нядаўна хварэў. У рэзыдэнцыю палестынскага лідэра прыехала група ярданскіх лекараў. Між тым галоўны дарадца Ясіра Арафата Набіль Абу Рудэйна заявіў наступнае: (Рудэйна) “Арафат у парадку, ён толькі патрабуе адпачынку. Ён, я б сказаў, ў стабільным стане – патрэбныя некалькі дзён, каб паправіцца”. У рэзыдэнцыі Арафата сабраліся ўсё вышэйшыя кіраўнікі Палестынскай Аўтаноміі. З-за мяжы выкліканыя лідэры руху “Фатах”.
XS
SM
MD
LG