Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку экстрэмісты захапілі грамадзянку Польшчы


БАГДАД. Экстрэмісцкая групоўка “Войска Ансара ас-Сунаха” паведаміла на сваёй інтэрнэт старонцы, што яе ваяўнікі забілі 11 жаўнераў ірацкай нацыянальнай гвардыі, якія былі захопленыя на дарозе паміж Багдадам і Хіллай. Між тым ў Іраку захопленая ў закладнікі грамадзянка Польшчы, якая, паводле папярэдніх дадзеных, ужо доўгі час жыла ў Іраку. Захопнікі зь невядомай раней групоўкі “Брыгады фундамэнталістаў Абу Бакр ас-Садзік” запатрабавалі адкілікаць польскае войска з Іраку і вызваліць усіх жанчынаў з ірацкіх вязьніцаў. Прэм’ер-міністар Польшчы Марэк Бэлька, аднак, заявіў, што польскія ўлады ня будуць размаўляць з тэрарыстамі, а польскае войска застанецца ў Іраку. Адначасова, паводле прэм’ера, будзе зробленае ўсё магчымае , каб вызваліць закладніцу. Пазьней, гэтаксама выказаўся і прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі, які знаходзіцца цяпер у Бэльгіі.
XS
SM
MD
LG