Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судовы працэс у Інданэзіі ў справе тэрарызму


ДЖАКАРТА. У Інданэзіі ізноў судзяць мусульманскага сьвятара Абу Бакара Башыра – сёньня яму прадставілі абвінавачаньне. Мяркуецца, што Башыр узначальвае рэгіянальную тэрарыстычную арганізацыю, якая мае цесныя сувязі з “Аль-Кайдай”. Яго абвінавачваюць у далучнасьці да леташняга выбуху у гатэлі “Марыёт” у Джакарце, у выніку якога загінулі 12 чалавек, а таксама да тэрарыстычных замахаў на выспе Балі ў 2002-м годзе калі загінулі больш за 200 чалавек. Башыра ўжо аднойчы абвінавачвалі ў тэрарызьме, аднак суд палічыў прадстаўленыя абвінавачаньні неабгрунтаванымі.
XS
SM
MD
LG