Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Якімі пасьля рэфэрэндуму і выбараў павінны быць дзеяньні беларускай апазыцыі?


Браніслава Станкевіч, Чашнікі На пытаньне тыдня адказваюць жыхары райцэнтру Чашнікі, што на Віцебшчыне.

Жыхары Чашнікаў, зь якімі я сустрэлася на вуліцах райцэнтру гавораць, што ні выбары, ні рэфэрэндум істотна не паўплываюць на іхнае жыцьцё. Што да далейшае дзейнасьці апазыцыі, то яны кажуць наступнае:

(Спадар: ) “Не ўяўляю! Думаю, што ўсё ўжо страчана. Рабіць трэба было раней!”

(Спадарыня: ) “Я ня ведаю!”

(Спадар: ) “Чорт яго ведае! Вось каб яны распыталі, можа, простых людзей — як яны жывуць, чым ім дапамагчы! Гэта ж абсурд, да чаго мы дажыліся!”

(Спадарыня: ) “Я палітыкай не цікаўлюся ўвогуле”.

(Спадар: ) “Народ гэтай апазыцыі ня ведае. І мы ня ведаем”.

(Спадар: ) “Шчыра сказаць, я ўвогуле не кампэтэнтны ў такіх пытаньнях”.

(Спадар: ) “Ды што яны могуць зрабіць, тыя пара чалавек! Хто зь імі будзе лічыцца?”

(Спадар: ) “Яны проста трымаюцца сваіх меркаваньняў. А ўся астатняя моладзь гэтых меркаваньняў не падзяляе!”

(Спадар: ) “Апазыцыі трэба зрабіць нешта лепшае, чымсьці робіць прэзыдэнт. А так — я проста ня бачу, што яны робяць увогуле, а таму ня ведаю, што яны могуць зрабіць”.

(Карэспандэнтка: ) “А ў вас у Чашніках прадстаўнікі апазыцыі ёсьць?”

(Спадар: ) “Ёсьць, але ж іх вельмі мала. І я зноў-такі ня ведаю, каб яны нешта рабілі. Каб нешта такое рабілі, дык і я, мабыць, іх бы падтрымаў!”

(Спадарыня: ) “Што можа зрабіць для нас тая апазыцыя, калі мы самі для сябе нічога ня робім…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG