Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя Ясіра Арафата рэзка пагоршыўся


РАМАЛА. Ярданскія лекары сёньня тэрмінова правядуць абсьледаваньне прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата, стан здароўя якога рэзка пагоршыўся. 75-гадовы Арафат хварэе цягам апошніх двух тыдняў, лекары кажуць, што гэта наступствы грыпу. Нэўроляг Ашраф Курдзі, які даглядае Ясіра Арафата цягам апошніх 25 гадоў, адвмовіўся пракамэнтаваць паведамленьні аб цяжкім стане Арафата. Паступілі таксама зьвесткі пра тэрміновае вяртаньне з Парыжу ў Рамалу жонкі Ясіра Арафата Сухі.
XS
SM
MD
LG