Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Безвыніковае завяршэньне перамоваў наконт ядзернай праграмы Ірану


ВЕНА. Безвынікова скончыўся другі раўнд Перамоваў паміж трыма краінамі Эўрапейскага зьвязу і Іранам у справе спыненьня іранскай праграмы ўзбагачэньня урану. Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія раней заклікалі Іран замарозіць сваю ядзерную праграму ўзамен на перадачу Тэгерану мірных атамных тэхналёгій. Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі сёньня адхіліў ідэю доўгатэрміновага спыненьня іранскай ядзернай праграмы. Ён прыгразіў спыніць перамовы. Міжнародная агэнцыя ядзернай энэргэтыкі МАГАТЭ патрабуе, каб Іран спыніў працу над ядзернай праграмай да канца лістапада. Дыпляматы трох краінаў Эўразьвязу ня выключаюць, што калі Тэгеран не адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы, яны падтрымаюць увядзеньне санкцыяў супраць Ірану, што прапаноўваюць Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG