Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан ухаваліў рашэньне Ізраілю вывесьці паселішчы з Газы


Ерусалім Генеральны сакратар ААН, Эўрапейскі Зьвяз, а таксама палестынцы, і Ліга арабскіх дзяржаваў выказалі задавальненьне з нагоды ухвалы ізраільскага парлямэнту ў справе эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа. Раней прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон выказаўся катэгарычна супраць прапановы чатырох міністраў правесьці нацыянальны рэфэрэндум ў пытаньні выхаду з паласы Газа. Ён ужо адправіў у адстаўку аднаго міністра , які галасаваў у парлямэнце супраць вываду паселішчаў з Газы. Дарадца кіраўніка ізраільскага ўраду Раанан Гісін заявіў: “Рэфэрэндум ужо адбыўся – у парлямэнце. Рашэньне кнэссэта – рашэньне народа”.
XS
SM
MD
LG