Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Буш абвінавачвае Кэры ў "пасьпешлівых высновах"


ВАШЫНГТОН Прэзідэнт ЗША Джордж Буш абвінаваціў свайго канкурэнта Джона Кэры ў “пасьпешлівых высновах” наконт 340 тонаў выбуховых рэчываў, якія, як паведамляецца, зьніклі ў Іраку. Буш паведаміў, што амэрыканскія войскі вядуць дасьледваньне абставінаў зьнікненьня. Кіраўнік ЗША, маючы на ўвазе Джона Кэрры, заявіў, што палітык, які робіць высновы ня ведаючы фактаў не прыдатны да пасады галоўнакамандуючага. Днямі Кэры назваў інцыдэнт са зьнікненьнем выбуховых рэчываў “скандалам, які разгараецца”, і зьвярнуўся да Буша з просьбай зрабіць поўную справаздачу пра гэты выпадак.
XS
SM
MD
LG