Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія беларускія фірмы й арганізацыі атрымлівалі “камісійныя” з праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”?


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Камэнтуючы апублікаваную справаздачу спэцыяльнага дарадцы ЦРУ і сваю ролю ў кантактах з Іракам спадар Аляксандр Рабатай зь Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі сказаў, што пэўныя палітыкі маглі паўплываць на тое, каб нейкая кампанія трапіла ў сьпіс квотаў у межах праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”.

Аднак Аляксандар Рабатай падкрэсьлівае, што факты атрыманьня камісійных удзельнікамі такіх угодаў даказаць практычна немагчыма.

Тым часам справаздача на сайце ЦРУ ўтрымвае фотакопіі 13 сакрэтных сьпісаў, якія вяліся ірацкім міністрам па нафце Амірам Рашыд Мухамад аль-Убайдзі і віцэ-прэзыдэнтам аль-Ізраві.

У гэтых сьпісах кампаніі і асобы атрымальнікі нафтавых ваўчараў, атрымальнікі нафты, колькасьць нафты выдзеленай і атрыманай, а таксама прыбытак.

Сярод мноства атрымальнікаў у сьпісе фігуруюць і беларускія кампаніі, а таксама лібэральна-дэмакратычная і камуністычная партыі і Леанід Козік ад адміністрацыі прэзыдэнта.

Прычым Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі фігуруе як адная з самых першых атрымальніц нафтавых ваўчараў зь беларускай часткі сьпісу.

Атрымальнікі нафтавых ваўчараў зь Беларусі ў 2000-2003 г.г. (падаем сьпіс у скарочаным і кансалідаваным выглядзе):

Атрымальнік ваўчара Кампанія атрымальнік нафты Выдзеленая колькасьць у мільёнах барэляў
Лібэральная партыя (Беларусь)“БелМэталЭнэрга” (Беларусь)2.000
Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь)“ЛАДА ОМС”4.683
“БелМэталЭнэрга” (Беларусь)“БелМэталЭнэрга” (Беларусь)18.715
Камуністычная партыя (Беларусь)“АСТЕС” (Расея)1.500
“БелФарм” 3.982
Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь) 2.000
Беларуская Камуністычная партыя 1.000
Камуністычная партыя (Беларусь) Нафтавая кампанія Сібір ТАА (Расея)3.000
Козік (Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі)“Белнафтахім”6.000
Камуністычная партыя (Беларусь) 1.500
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG