Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыель Шарон супраць рэфэрэндуму ў справе выхаду з паласы Газа


ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон выказаўся катэгарычна супраць прапановы чатырох міністраў правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум ў пытаньні выхаду з паласы Газа. Адзін з гэтых міністраў - міністар фінансаў Бэньямін Нэтаньяху, заявіў: (Нэтаньяху) “Мы – група міністраў і адначасова дэпутатаў парлямэнту вырашылі, што калі цягам двух тыдняў прэм’ер-міністар не правядзе агульнанацыянальны рэфэрэндум аб выхадзе з паласы Газа , мы ня зможам далей выконваць нашых абавязкаў у ягоным урадзе”. Шарон ўжо адправіў у адстаўку аднаго зь міністраў, які прагаласаваў у парлямэнце супраць эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з паласы Газа.
XS
SM
MD
LG