Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямант сёньня будзе галасаваць за новы склад Эўракамісіі


СТРАСБУР. Сёньня ў Страсбуры адбудзецца галасаваньне Эўрапарляманту ў пытаньні новага складу Эўракамісіі. Партыі і фракцыі Эўрапарляманту прыгразілі накласьці вэта на склад камісіі пад кіраўніцтвам былога прэм’ер-міністра Партугаліі Жазэ Мануэля Бароса. Падставай для такіх пагрозаў сталі заявы прапанаванага кандыдата на пасаду міністра юстыцыі Рока Бутыльёнэ зь Італіі што да гамасэксуалізму, а таксама шлюбу й мейсца жанчынаў у грамадстве. Бароса адмовіўся адклікаць Бутыльёнэ. Аднак, Эўрапарлямант ня можа галасаваць за кожнага камісара, галасаваньне адбываецца адразу за цэлы склад камісіі.
XS
SM
MD
LG