Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Токіё адмаўляецца выканаць патрабаваньні захопнікаў японскага закладніка


ТОКІЁ. Прэм’ер-міністар Японіі Джуніхіра Каідзумі адрынуў магчымасьць вываду войскаў зь Іраку ў адказ на пагрозы ўзброенай групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаві забіць японскага закладніка. Пагрозы ісламскай групоўкі былі абнародаваныя на адным з вэб-сайтаў. Чальцы групоўкі пагражаюць абезгаловіць закладніка цягам 48 гадзінаў, калі Токіё адмовіцца вывесьці свае войскі зь Іраку.
XS
SM
MD
LG