Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьмены ў кабінэце Арыэля Шарона


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон адправіў у адстаўку аднаго міністра, яшчэ 4 міністры заявілі аб сваёй магчымай адстаўцы пасьля галасаваньня ў ізраільскім парляманце аб вывадзе габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газа. Прапанову Арыэля Шарона вывесьці ў наступным годзе 8 тысячаў пасяленцаў і войскі, якія іх ахоўваюць, з тэрыторыі Паласы Газа падтрымалі 67 дэпутатаў кнэсэту, 45 былі супраць. Адразу пасьля галасаваньня Арыэль Шарон адправіў у адстаўку міністра Ўзі Ландаў, які галасаваў супраць прапановы. Адміністрацыя Джорджа Буша прывітала галасаваньне ў кнэсэце, назваўшы яго патэнцыйна гістарычным крокам наперад да мірнага ды бясьпечнага суіснаваньня Палестынскай аўтаноміі ды Ізраілю.
XS
SM
MD
LG