Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўкі галоўнага рэдактара “Местной газеты” далучыўся Мікалай Аксаміт


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Ваўкавыску сёньня праводзіць галадоўку ня толькі галоўны рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч, але таксама Мікалай Аксаміт – давераная асоба на мінулых выбарах мясцовага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Спадар Аксаміт пратэстуе супраць вынікаў выбараў.

Мікалай Аксаміт напісаў заяву ў райвыканкам, ён прыводзіць прыклады парушэньняў у час выбарчай кампаніі. Адпаведныя заявы ў Цэнтарвыбаркам вынікаў не далі, таму ён рашыўся на галадоўку. Ён патрабуе расьсьледаваць усе факты парушэньняў і пакараць вінаватых. Спадар Аксаміт меў магчымасьць назіраць за выбарамі і рэфрэндумам у Ваўкавыскай 50-й акрузе, дзе балятаваўся прадпрымальнік Аўтуховіч (паводле афіцыйных дадзеных ён набраў 28% галасоў).

***

Галоўны рэдактар “Местной газеты” Андрэй Шантаровіч галадуе ўжо сёмы дзень. Ён пратэстуе супраць таго, што 14 кастрычніка Міністэрства інфармацыі прыпыніла выхад газэты на месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG