Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка раздаў узнагароды “сілавікам”


Альгерд Невяроўскі, Менск 26 кастрычніка, дзевяць дзён пасьля рэфэрэндуму, Аляксандар Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды групе “сілавікоў” з Камітэту дзяржкантролю, Рады бясьпекі, службы бясьпекі прэзыдэнта, памежнікам, а таксама высокім дзяржаўным чыноўнікам.

Падчас уручэньня ўзнагародаў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да сілавікоў, у прыватнасьці сказаў:

(Лукашэнка: ) “Беларусь знаходзіцца пад асаблівым прэсам, як з Захаду, так і з Усходу. Адна “слабінка” з нашага боку, і яе адразу разьдзьмуюць да ўсясьветных маштабаў нашыя нядобразычліўцы. У гэтым мы змаглі пераканацца, праводзячы рэфэрэндум і парлямэнцкія выбары. Найменшае патураньне крыкунам і крыміналу, і рэспубліка будзе неадкладна ўрынутая ў хаос, яна будзе проста раздушаная”.

У зьвязку з гэтым галоўнае патрабаваньне Лукакшэнкі да супрацоўнікаў сілавых структураў – “эфэктыўная праца ў справе папярэджаньня правапарушэньняў, бескампрамісная барацьба са злачыннасьцю, у якую б форму яна не прыбіралася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG