Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Босьніі знойдзеныя 94 целы мусульманаў, забітых у 1995 годзе


ТУЗЛА. Экспэрты судовай мэдыцыны ў Босьніі паведамілі, што яны знайшлі 94 целы ахвяраў масавых забойстваў ў Срэбрэніцы ў 1995 годзе. Паводле кіраўніка камісіі ў справах зьніклых людзей ў мусульманска-харвацкай частцы Босьніі - Мурата Гурціча, магіла была знойдзеная ў Снагаве каля гораду Зворнік. Са знойдзеных пры парэштках дакумэнтаў вынікае , што гэта былі мусульмане забітыя ў 95 годзе недалёка ад Срэбрэніцы. Аказалася, што гэта ўжо другое месца пахаваньня, паколькі целы былі перазахаваныя, каб утаіць праўду пра забойствы. Гурціч паведаміў, што ўсе забітыя - мужчыны, сярод якіх ёсьць і непаўнагадовыя.
XS
SM
MD
LG