Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі не выключае, што Беларусь прадавала запчасткі баявой тэхнікі Іраку


Валер Каліноўскі, Менск Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі зьвяртае ўвагу на зьвесткі ў справаздачы ЦРУ наконт паставак зь Беларусі ў Ірак танкавых ды іншых рухавікоў ды запчастак да баявой тэхнікі.

(Казлоўскі: ) “Беларускае войска перайшло на танк Т-72, а ў Іраку былі танкі больш старых узораў. Таму такія запчасткі ў Беларусі былі: рухавікі, нейкія іншыя агрэгаты. Таму выключаць гэтага безумоўна нельга. Міністэрствам абароны гэтая тэхніка запатрабаваная не была, таму што гэтыя састарэлыя танкі патрапілі пад скарачэньне. І калі на Бабруйскім заводзе ішло скарачэньне БТР, БМП, танкаў, то рухавікі зь іх здымаліся, а з самога танка выразалася браня, гармата, і ён станавіўся небаяздольным. А рухавікі заставаліся, іх капітальна рамантавалі й рэалізоўвалі. Гэта ў прынцыпе нармальна.

Пытаньне іншае — куды рэалізавалі. Калі ў краіны, якія патраплялі пад санкцыі Рады Бясьпекі ААН, гэта зусім іншая справа. Мы ў свой час прадавалі рухавікі, старыя танкі, якія застваліся ў нас і не патрапілі пад скарачэньне. Але мы іх прадавалі ў тыя дзяржавы, які не патрапілі пад санкцыі Рады Бясьпекі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG