Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Іраку пакляліся знайсьці і пакараць спраўцаў забойства 52 бяззбройных людзей


БАГДАД. Улады Іраку пакляліся знайсьці і пакараць спраўцаў масавай разьні, што адбылася ў суботу – жаўнеры бяз зброі, якія вярталіся з трэніровачных курсаў, трапілі ў засаду. На месцы былі растраляныя 49 вайскоўцаў і трое цывільных кіроўцаў. Ірацкія сьледчыя спрабуюць высьвятліць, якім чынам да спраўцаў забойства трапіла інфармацыя пра вяртаньне бяззбройных жаўнераў і пра маршрут іх паездкі. Між тым сёньня ў Багдадзе, каля паліцэйскага пастарунку выбухнула бомба – загінуў адзін паліцыянт. Грамадзянін Ярданіі, які быў выкрадзены 13 дзён таму ў Іраку, вызвалены і вернецца сёньня на радзіму. Зыяд Рыфаі быў захоплены невядомымі, якія запатрабавалі 150 тысячаў даляраў выкупу, пагражаючы ў адваротным выпадку забіць закладніка. Брат Рыфаі заявіў, што пасьля напужаных перамоваў з захопнікамі, выкуп быў выплачаны.
XS
SM
MD
LG