Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ірану абмяркуе закон аб аднаўленьні працаў ва ўзбачачэньні ўрану


ТЭГЕРАН. У парлямэнт Ірану ўнесены законапраект, які абавязвае ўрад аднавіць працэс ўзбагачэньня ўрану і забараніць раптоўныя інспэкцыі ядзерных аб’ектаў замежнымі інспэктарамі. Законапраект запрапанавалі прадстаўнікі больш жорсткай лініі ў дачыненьнях з сусьветнай супольнасьцю, якіх у парлямэнце Ірану большасьць. Галасаваньне адбудзецца бліжэйшымі днямі. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі патрабуе, каб Тэгеран да канца кастрычніка спыніў працы ва ўзбагачэньні ўрану. Інакш справа будзе накіраваная на разгляд Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG