Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўэл: ЗША выступаюць за пачатак перамоваў з КНДР


СЭУЛ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл абмеркаваў у Сэуле праблему вываду з тупіку перамоваў ва ўрэгуляваньні крызысу вакол ядзернай праграмы КНДР. Дагэтуль, Паўэл наведаў дзьве іншыя краіны, якія бралі ўдзел у шматбаковых перамовах –Кітай і Японію. Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Сэуле, кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі заявіў: (Паўэл) “Мы б хацелі, каб Паўночная Карэя як мага хутчэй вярнулася за стол перамоваў. Мы ня маем намеру нападаць на гэтую краіну і ня маем да яе ніякіх варожых пачуцьцяў. Фактычна, толькі нявырашаны крызыс вакол ядзернай праграмы Пхэньяну стрымлівае міжнародную супольнасьць ад аказаньня дапамогі Паўночнай Карэі”
XS
SM
MD
LG