Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскі парлямэнт абмяркоўвае плян Шарона


ТЭЛЬ-АВІЎ. У Ізраілі другі дзень запар парлямэнт абмяркоўвае плян прэм’ер-міністра Арыэля Шарона ў справе эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з палестынскіх тэрыторыяў. Сёньняшнія дэбаты павінны скончыцца галасаваньнем. Плян прадугледжвае ліквідацыю ў наступным годзе 21-го габрэйскага паселішча ў паласе Газа з агульнай колькасьцю насельніцтва 8 тысячаў чалавек. Супраць прыняцьця пляну каля будынку парлямэнту пратэстуюць тысячы дэманстрантаў. Нязгодныя зь ім і кансэрватары з партыі “Лікуд”, якую ўзначальвае сам Шарон.
XS
SM
MD
LG