Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя пакістанскія прапановы ў справе Кашміру


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заклікаў да правядзеньня адкрытых дэбатаў у справе Кашміру. Паводле ягоных словаў, адзін са шляхоў урэгуляваньня шматгадовага канфлікту з Індыяй – паступовая дэмілітарызацыя штату Кашмір. (Мушараф) “Увесь Кашмір складаецца з сямі раёнаў. Два знаходзяцца ў Пакістане, а пяць у Індыі. На маю думку, на пачатку важна вызначыцца ў справе тэрыторыі – ці мы маем на ўвазе ўвесь Кашмір, ці толькі яго частку. Потым, дэмілітарызаваць гэтую тэрыторыю – адклікаць адтуль усіх жаўнераў да апошняга. І тады зьмяніць статус гэтай тэрыторыі” Ён запрапанаваў Індыі сумесна кантраляваць Кашмір, а калі гэта не атрымаецца, зьвярнуцца па міратворчую дапамогу да ААН. Пасьля заявы Мушарафа, Індыя зьвярнулася да пакістанскага кіраўніцтва з заклікам выкарыстоўваць для падобных прапановаў афіцыйныя каналы, а не мэдыі.
XS
SM
MD
LG