Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кастра забараніў свабодны абарот даляра на Кубе


ГАВАНА. Кубінскі кіраўнік Фідэль Кастра забараніў свабодны абарот у краіне даляра ЗША ў адказ на ўзмацненьне Вашынгтонам санкцыяў супраць Кубы. Даляр будзе заменены гэтак званым “канвэртаваным песа”. У часе абмену даляраў на песа будуць адлічвацца камісійныя ў памеры 10%. Забарона не распаўсюджваецца на іншыя замежныя валюты. Свабодны аабарот даляра на Кубе быў уведзены ў 1993-м годзе пасьля 30-ці гадовага перапынку.
XS
SM
MD
LG