Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Для чаго захоўваюць бюлетэні? Чаму апазыцыя не патрабуе зрабіць выбарачную рэвізію гэтага скарбу?”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 25 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Прывітаньне, Свабода! Хачу падтрымаць беларускі супраціў такімі радкамі:

Томится в неволе правда. Наглая ложь повылазила. Ликует уже её автор. Добился таки согласия. Согласие это с кавычками. И мы понимаем, что фикция. Нельзя так играть со спичками. Теснее ряды, оппозиция!

Паважаная Свабода! Не прэтэндуючы на арыгінальнасьць, хачу ўзьняць такое пытаньне: для чаго захоўваюць бюлетэні – мабыць, ня проста так? Значыць, зь імі можна яшчэ працаваць. У адваротным выпадку іх проста можна было зьнішчыць адразу пасьля падліку на выбарчым участку. Дык чаму ж тады апазыцыя не патрабуе зрабіць выбарачную рэвізію гэтага скарбу? Замест таго, каб абвінавачваць адзін другога, зрабіць сумесную з уладай камісію, і выбарачна паглядзець, што ў гэтых пакунках знаходзіцца, колькі. Канечне, ня ўсё, а толькі нейкія адсоткі.

Хацелася б даведацца меркаваньне вашых слухачоў, калі такое магчыма, а лепей, каб на гэта адказалі адмыслоўцы, хто гэтым пытаньнем добра валодае. Ці ёсьць у каго-небудзь доступ да тых бюлетэняў, якія, як вядома, будуць захоўвацца на працягу шасьці месяцаў? Гэта не малы тэрмін! Ня можа быць таго, каб улада іх усе сфальсыфікавала”.

(Спадар: ) “Добры дзень, Свабода! Распавядзіце, калі ласка, хто і якая колькасьць з апазыцыі выйшла ў парлямэнт. Дзякуй”.
XS
SM
MD
LG