Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 кастрычніка – Дзень нараджэньня футбола


Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 26 кастрычніка

26 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна адзначаўся Дзень аўтамабіліста, а ў сьвеце – Дзень нараджэньня футбола. Цікава, што годам нараджэньня гэтай папулярнай гульні называецца 1863-ці, гэта значыць, год пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Менавіта 26 кастрычніка таго памятнага году прадстаўнікі ангельскіх футбольных клюбаў сабраліся ў сталіцы – Лёндане, каб выпрацаваць адзіныя правілы гульні й заснаваць першую ў сьвеце Нацыянальную футбольную асацыяцыю.

26 кастрычніка 1822 году пайшоў у школу Ганс Крыстыян Андэрсан. Напэўна, мы б і ня згадвалі гэты факт з жыцьцяпісу славутага дацкага казачніка, калі б не наступная акалічнасьць: будучаму пісьменьніку было на той момант 17 гадоў. Звычайна на такія дэталі біяграфіі зьвяртаюць увагу, каб лішні раз пераканацца, што не адны вундэркінды дамагаюцца ў жыцьці вялікіх посьпехаў і робяцца славутымі творцамі. Пачаць ніколі ня позна.

26 кастрычніка 1810 году нарадзіўся беларускі скульптар і змагар за незалежнасьць Генрых Дмахоўскі. Пасьля сканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту ён вучыўся ў Францыі, адкуль адправіўся ў ЗША. Там Дмахоўскі стварыў скульптурныя партрэты Тадэвуша Касьцюшкі і амэрыканскага прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША. Вярнуўшыся на радзіму акурат у часе паўстаньня Каліноўскага, Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Вясною 1863 году ён загінуў у баі каля вёскі Парэчча пад Барысавам.

26 кастрычніка 1959 году нарадзіўся паэт Анатоль Сыс.

А яшчэ 26 красавіка ў розныя гады прыйшлі на сьвет прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран, які кіраваў сваёй краінай два тэрміны па 7 гадоў, і амэрыканская кангрэсмэнка Гілары Клінтан, жонка экс-прэзыдэнта ЗША.

26 кастрычнiка 1870 году нарадзілася апошняя з роду Яноўскіх – Надзея, лёс якой – у цэнтры культавай беларускай дэтэктыўнай аповесьці, “Дзікага паляваньня караля Стаха” Ўладзімера Караткевіча.
XS
SM
MD
LG