Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За вайсковую дапамогу Іраку беларускія чыноўнікі атрымлівалі долю ад продажу нафты


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Сёлета ў кастрычніку ЦРУ апублікавала справаздачу спэцыяльнага дарадцы ЦРУ па зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. Істотная частка дакладу апісвае дакумэнты й сьведчаньні пра супрацоўніцтва рэжымаў Садама Хусэйна і Аляксандра Лукашэнкі па закупцы вайсковага абсталяваньня й тэхналёгій з парушэньнем санкцыяў ААН.

Паводле ацэнкі ў справаздачы Долфэра на сайце ЦРУ, беларускі прэзыдэнт Лукашэнка і Садам мелі асаблівыя ўзаемаадносіны. Лукашэнка пагадзіўся падтрымаць Садама таму, што ірацкі прэзыдэнт падтрымаў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 г.

Асобы з Украіны, Беларусі й Расеі, якія, паводле Багдаду, зрабілі асабліва важкі ўнёсак у справу бясьпекі Іраку, па загадзе Садама атрымлівалі долю ад продажу нафты. Сярод беларускіх атрымальнікаў у справаздачы фігуруюць Віктар Шаўцоў, дырэктар Інфабанку; Уладзімір Замяталін і Мікалай Іваненка; Юры Шаброў, дырэктар БелФарм; Аляксандр Работы, афіцэр у беларускай сыстэме бясьпекі, магчыма – КДБ; Леанід Козік, старшыня беларускай Фэдэрацыі прафсаюзаў.

Цэнтральны Банк Іраку ўсталяваў адносіны зь ліванскімі, ярданскімі і беларускім банкам каб дэпазытаваць наяўныя грошы, атрыманыя з завышэньня кошту кантрактаў. Беларускі Інфабанк быў выкарыстаны для схаваньня грошай рэжыму на рахунках супрацоўнікаў. Грошы на гэтых рахунках паходзяць з махінацыяў праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”.

Гл. таксама • Роля Беларусі ў пастаўках вайсковага абсталяваньня й тэхналёгіяў у Ірак – вынятак з тэксту справаздачы ЦРУ • Справаздачу ЦРУ камэнтуюць апазыцыйныя палітыкі • У.Замяталін і П.Рагажэўскі пракамэнтавалі справазадчу ЦРУ наконт продажу беларускай зброі ў Ірак • Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі не выключае, што Беларусь прадавала запчасткі баявой тэхнікі Іраку • Беларусь супрацоўнічала з рэжымам Садама Хусэйна на працягу трох гадоў
XS
SM
MD
LG