Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Чарльз адкрыў у Стамбуле адноўлены брытанскі кансулят


СТАМБУЛ. Прынц Чарльз адкрыў сёньня ў Стамбуле брытанскі кансулят, будынак якога год таму быў зьнішчаны ў выніку бомбавага замаху. У выніку атакі загінуў брытанскі консул Родэр Шорт і яшчэ 15 чалавек. Гэта быў адзін з сэрыі каардынаваных выбухаў. Прынц Чарльз сказаў ў часе цырымоніі адкрыцьця кансуляту, што Вялікая Брытанія падтрымлівае імкненьне Турэччыны да сяброўства ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG