Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Босьніі знойдзеныя яшчэ 60 целаў ахвяраў бойні ў Срэбрэніцы


БОСЬНІЯ. Экспэрты судовай мэдыцыны ў Босьніі паведамілі, што каля гораду Зворнік яны знайшлі яшчэ 60 целаў ахвяраў бойні ў Срэбрэніцы ў 1995 годзе. Мурат Гурціч, які ўзначальвае рэгіянальную групы Камісіі ў справах Зьніклых Людзей сказаў, што ў масавай магіле знойдзена агулам каля 100 целаў. Паводле Гурціча, забітыя былі мусульманамі з групы 720 мужчынаў, якія былі сагнаныя ў будынак школы ў вёсцы Грабавчы ў ліпені 1995 году і затым забітыя . Сьледчыя лічаць, што целы забітых былі перазахаваныя, каб гэткім чынам схаваць масавыя забойствы.
XS
SM
MD
LG