Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чаргінец паедзе назіраць за выбарамі ў ЗША


Юры Дракахруст, Прага Кіраўнік міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец запрошаны быць назіральнікам у складзе місіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах.

У інтэрвію агенцтву “Інтэрфакс” Чаргінец заявіў, што запрашэньне было для яго нечаканым.

Ён паведаміў, што зьбіраецца азнаёміцца з сыстэмай датэрміновага галасаваньня ў ЗША. За некалькі дзён спадар Чаргінец наведае шэраг штатаў, а ў дзень галасаваньня 2 лістапада будзе працаваць у Вашынгтоне.

Дэпутат Савету Рэспублікі падчас свайго візіту мае намер выступіць на сэсіі генэральнай асамблеі ААН, сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, бізнэсмэнамі, ваеннымі.
XS
SM
MD
LG