Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс напісаў ліст Лукашэнку


Аляксей Знаткевіч, Прага Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім выказвае свае меркаваньні што да выбараў і рэфэрэндуму, якія адбыліся ў Беларусі.

У лісьце да Аляксандра Лукашэнкі Вацлаў Клаўс называе непрымальнымі ўмовы, у якіх быў праведзены рэфэрэндум у Беларусі.

Прэзыдэнт Чэхіі таксама выказвае занепакоенасьць паведамленьнямі аб маніпуляцыях падчас галасаваньня ў Беларусі.

Далей Вацлаў Клаўс піша: “Парушэньням асноўных правоў чалавека, перасьледу палітычнай апазыцыі і задушэньню грамадзянскіх пратэстаў няма месца ў сучаснай Эўропе, і яны вядуць Вашую краіну да міжнароднай ізаляцыі,” – адзначае прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс у лісьце да Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG