Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Беларусі ў Расеі выказала сваю незадаволенасьць артыкуламі ў "Московским комсомольце"


Юры Дракахруст, Прага Прэсавая служба пасольства Рэспублікі Беларусь у Расеі выступіла з заявай наконт асьвятленьня газэтай "Московский комсомолец" падзеяў у Беларусі.

“Аналіз зьместу артыкулаў па беларускай тэматыцы, што ўбачылі сьвет у апошнія месяцы на старонках газэты "Московский комсомолец", паказвае, што гэтае выданьне з нумару ў нумар публікуе прадузятыя, зьняважлівыя для беларускага народу камэнтарыі аб падзеях у нашай краіне, аб палітыцы, якую праводзіць беларускай дзяржавай і яе кіраўніцтвам” – адзначаецца ў заяве.

На думку пасольства “у матэрыялах выданьня адлюстроўваецца думка толькі аднаго боку – парадзелай і пацямнелай беларускай апазыцыі, якая з дапамогай "МК", бярэ ўдзел у кампаніі ачарненьня і, галоўнае, вульгарызацыі рэспубліканскага рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў, праведзеных у нашай краіне”.

У заяве зьвяртаецца ўвага на той факт, што 21 кастрычніка ў рэдакцыі "МК" адбылася прэсавая канфэрэнцыя з удзелам апазыцыйных палітыкаў. На думку амбасады, "іх погляды, мэты і задачы не знаходзяць падтрымкі ў грамадзянаў Беларусі". 22 кастрычніка выданьне дало кароткую справаздачу аб гэтай сустрэчы пад назвай "В Беларуси не все идиоты!", а 23 кастрычніка апублікавала на сваім вэбсайце сьценаграму прэсавай канфэрэнцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG