Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Паўла Шарамета часова прыпыненая


Юры Дракахруст, Прага Справа Паўла Шарамета часова прыпыненая. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы менскай міліцыі Алег Сьлепчанка. Паводле яго, дакумэнты накіраваныя на дадатковую праверку.

Паводле кіраўніка прэсавай службы менскай міліцыі, 17 кастрычніка адбыўся канфлікт паміж “скандальна вядомым расейскім журналістам Паўлам Шараметам і двума жыхарамі Менску”.

Адносна журналіста быў складзены пратакол паводле артыкулу – дробнае хуліганства. Прадстаўнік сталічнай міліцыі патлумачыў, што судовае разьбіральніцтва, прызначанае на 20 красавіка, было адкладзенае “паводле аб’ектыўных прычынаў”.

Шарамет накіраваў у пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыі. Паводле Алега Сьлепчанкі, у сувязі з гэтым разгляд справы прыпынены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG