Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вушачах асьвяцілі адноўлены касьцёл сьвятога Лаўрэна


Вінцэсь Мудроў, Полацак У мястэчку Вушачы Віцебскай вобласьці асьвечаны касьцёл сьвятога Лаўрэна. Касьцёл быў збудаваны напачатку мінулага стагодзьдзя і ад першай усясьветнай вайны стаяў занядбаны. Працы дзеля яго аднаўленьня доўжыліся пяць гадоў, і мясцовыя вернікі тым часам мусілі маліцца ў будынку былога піўбара.

Касьцёл сьвятога Лаўрэна быў асьвечаны мінулай нядзелі біскупам віцебскім Уладыславам Блінам. На ўрачыстасьці, апроч шматлікіх вернікаў, прысутнічалі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Зь Менску, у прыватнасьці, прыехаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Ён прачытаў вернікам урывак з паэтычнага “Рымскага трыпціху” Папы Яна Паўла ІІ, а таксама ўласны верш, прысьвечаны Папу. Афіцыйных прадстаўнікоў раённых ды пасялковых уладаў на ўрачыстасьці не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG