Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыднястроўе магчыма правядзе рэфэрэндум


КІШЫНЭЎ. Вярхоўная Рада Прыднястроўя сфармавала рабочую групу дзеля падрыхтоўкі да рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці стварэньня фэдэратыўнай дзяржавы з Малдовай. “На працягу месяца яны вывучаць шматлікія прапановы грамадзянаў і грамадзкіх арганізацыяў аб тым, каб прыпыніць перамовы з Кішынэвам. Рэфэрэндум быў ініцыяваны ў выніку росту напружанасьці пасьля рашэньня ўладаў Прыднястроўя аб закрыцьці чатырох малдаўскіх школаў з выкладаньнем на лацінцы. Пасярэднікі на перамовах: Расея, Украіна і АБСЭ, а таксама ЗША і Эўразьвяз асудзілі крок Тыраспаля і заклікалі ўрэгуляваць праблему за сталом перамоваў.
XS
SM
MD
LG