Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма адмяніў свой візыт у Польшчу


ВАРШАВА. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма адмяніў свой заплянаваны на сёньня візыт у Польшчу. Кучма меў намер на некалькі гадзінаў прыбыць у Варшаву з кароткім рабочым візытам па сваім ўласным жаданьні. Паводле канцылярыі польскага прэзыдэнта, кіраўнік Украіны хацеў сустрэцца з Аляксандрам Квасьнеўскім, абмеркаваць зь ім прэзыдэнцкія выбары на Ўкраіне, падсумаваць 10 гадоў свайго знаходжаньня на пасадзе і разьвітацца са сваім польскім калегам. Украінскі бок патлумачыў сваё рашэньне напружанай сытуацыяй у краіне. У суботу ў дэманстрацыі падтрымкі апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі ўзялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек. Мэр Кіеву заявіў аб магчымасьці ўвядзеньня забароны на вулічныя акцыі ў сталіцы.
XS
SM
MD
LG