Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны асудзіў атаку супраць прыхільнікаў апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі


КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны асудзіла атаку супраць прыхільнікаў апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанкі. У суботу дзясяткі чалавек былі параненыя ў часе вулічнай дэманстрацыі ў Кіеве. Аказалася, што некаторыя з нападнікаў мелі міліцэйскія значкі і пісталеты. Акрамя Юшчанкі, таксама кандыдат ад сацыялістаў Аляксандар Мароз асудзіў ўлады ў арганізацыі сутычак з мэтай сарваць нядзельныя прэзыдэнцкія выбары. Учора, мэр Кіеву Аляксандар Амельчэнка сказаў, што гарадзкія ўлады забароняць апазыцыйныя дэманстрацыі ў Кіеве. Асноўнымі кандыдатамі на выбарах зьяўляюцца: Віктар Юшчэнка і прэм’ер Віктар Януковіч, якога падтрымлівае прэзыдэнт Ленаід Кучма.
XS
SM
MD
LG