Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскі парлямант будзе абмяркоўваць плян Арыэля Шарона па вывадзе паселішчаў


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў ізраільскім парляманце адбудуцца дэбаты што да пляну прэм’ера Арыэля Шарона вывесьці габрэйскія паселішчы з Паласы Газа. Учора ўрад Ізраілю зацьвердзіў закон, які рэгулюе парадак выплатаў кампэнсацыяў пасяленцам, эвакуяваным з паласы Газа. Гэта адпавядае пляну Арыэля Шарона аб адзьдзяленьні палестынскіх тэрыторыяў. Шарон мае намер да наступнага году ліквідаваць 21 пасяленьне ў паласе Газа і 4 на Заходнім беразе Ярдану. У выніку апошніх ізраільскіх удараў па Паласе Газа загінулі прынамсі 5 палестынцаў, два зь якіх былі апранутыя ў форму спэцслужбаў аўтаноміі. Болей за 20 чалавек, сярод якіх ёсьць цывільныя жыхары, былі параненыя ў выніку ўдараў па лягеры ўцекачоў Хан Юніс.
XS
SM
MD
LG