Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альгірдас Бразаўскас будзе імкнуцца сфармаваць новую кіруючую кааліцыю


ВІЛЬНЯ. У Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў.Галасаваньне адбылося ў 66 з 71-й аднамандатнай акругі, дзе ў першым туры ніводзін з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў. Ў Літоўскім Сойме 141 дэпутат, зь якіх 71 абіраецца ў аднамандатных акругах, а 70 з партыйных сьпісаў. Больш за ўсіх мейсцаў у парляманце – 39 - атрымала Партыя працы, якую ачольвае бізнэсмэн расейскага паходжаньня Віктар Успаскіх. Цяперашняя кіруючая сацыял-дэмакратычная кааліцыя будзе мець 31 мейсца, кансэрватары – 25, Саюз лібэральнага цэнтру – 18. Адыходзячы прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас сказаў, што ён паспрабуе сфармаваць кааліцыю з правымі партыямі ды застацца ўва ўладзе.
XS
SM
MD
LG