Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галоўны супернік Хаміда Карзая прызнаў сваю паразу на выбарах


КАБУЛ. Былы міністар адукацыі Аўганістану і кандыдат на пасаду прэзыдэнта гэтай краіны Юнус Кануні прызнаў сваю паразу ў выбарах, што адбыліся напярэдадні. Прадстаўнік Кануні заявіў, што ён прымае вынікі ў інтарэсах усёй краіны каб не дапусьціць чарговага крызысу ў Аўганістане. На сёньняшні дзень падлічаныя 94% бюлетэняў, зь якіх 55% - за Карзая. Юнус Кануні, мае каля 17% галасоў.
XS
SM
MD
LG