Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Знойдзеныя 49 целаў забітых жаўнераў ірацкага ўрадавага войска


БАГДАД. У суботу ў Іраку, на поўдні ад гораду Бакуба паліцыя знайшла целы 49-ці забітых жаўнераў урадавага войска. Паводле дадзеных паліцыі, усе яны праходзілі падрыхтоўку ў трэніровачным лягэры ў горадзе Баладруз. У Эль-Фалюджы пяцёра мірных жыхароў загінулі ў выніку амэрыканскіх аівяўдараў па пазыцыях паўстанцаў. А ў горадзе Самарра хлопчык і дзяўчынка сталі выпадковымі ахвярамі страляніны паміж паўстанцамі і амэрыканскімі жаўнерамі. Між тым, як паведамляе дзярждэпартамэнт ЗША, недалёка ад багдацкага лётнішча, у выніку мінамётнага абстрэлу загінуў амэрыканскі дыплямат.
XS
SM
MD
LG