Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэднія вынікі галасаваньня ў Аўганістане: Хамід Карзай перамог


КАБУЛ. Цяперашні аўганскі лідэр Хамід Карзай, паводле папярэдніх падлікаў, атрымаў больш за палову галасоў у часе выбараў прэзыдэнта Аўганістану. На сёньняшні дзень падлічаныя каля сямі з паловай мільёнаў бюлетэняў, зь якіх 55% - за Карзая. Ягоны бліжэйшы супернік, былы міністар адукацыі Аўганістану, Юнус Кануні, мае каля 17% галасоў. Хамід Карзай, аднак, ня будзе абвешчаны пераможцам выбараў, пакуль адмысловая камісія ня спраўдзіць скаргі аб парушэньнях у часе галасаваньня.
XS
SM
MD
LG