Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран адкінуў прапанову спыніць вытворчасьць узбагачанага ўрану


ТЭГЕРАН. Іран адкінуў прапанову Эўрапейскага зьвязу спыніць вытворчасьць узбагачанага ўрану ў абмен на перадачу гэтай краіне мірных атамных тэхналёгіяў. Прадстаўнік Міністэрства замежных спрваў Іраку Хамід Асэфі заявіў сёньня, што поўнае спыненьне працаў у гэтай галіне для ягонай краіны непрымальнае. У выпадку адмовы Тэгерану прыняць прапанову Эўразьвязу, большасьць краінаў аб’яднанай Эўропы могуць падтрымаць патрабаваньне ЗША перадаць гэтае пытаньне ў Раду Бясьпекі, што можа прывесьці да ўвядзеньня санкцыяў супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG