Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Другі тур выбараў у літоўскі парлямэнт


ВІЛЬНЯ. У Літве праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў. Галасаваньне адбываецца ў 66 з 71-й аднамандатнай акругі, дзе ў першым туры ніводзін з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў. Ў Літоўскім Сойме 141 дэпутат, зь якіх 71 абіраецца ў аднамандатных акругах, а 70 з партыйных сьпісаў. У першым туры больш за ўсіх галасоў атрымала Партыя Працы, якую ўзначальвае бізнэсовец расейскага паходжаньня Віктар Успаскіх - 28,6% галасоў, а на другім месцы правячая кааліцыя сацыял-дэмакратаў і сацыял-лібэралаў – за яе прагаласаваў кожны пяты выбаршчык. Партыя працы, аднак, наўрад ці зможа атрымаць неабходную бальшыню, каб стварыць урад. У другім туры за месца ў літоўскім парлямэнце змагаецца і беларус Вацлаў Станкевіч.
XS
SM
MD
LG