Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў прайшла акцыя моладзі супраць вынікаў рэфэрэндуму


Валер Каліноўскі, Менск У шосты раз на гэтым тыдні маладыя людзі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, каб выступіць з пратэстам супраць вынікаў рэфэрэндуму. Агульная колькасьць удзельнікаў акцыі – да 100 чалавек. Яны трымалі ў руках транспаранты “Мы памятаем”, “Лукашэнка, дзе Захаранка, Завадзкі, Ганчар, Красоўскі?”, “Шэйман, Сівакоў, Навумаў, Паўлічэнка падазраюцца міжнароднай супольнасьцю ў выкраданьні людзей”, а таксама партрэты зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.

Актывіст апазыцыі Дзьмітры Бандарэнка выступіў з выкладаньнем пазыцыі Рады Эўропы па зьніклых у Беларусі і заклікаў улады правесьці дасьледаваньне справаў іх зьнікненьняў.

На імправізаваным мітынгу нечакана выступіў і адзін з прыхільнікаў Лукашэнкі, адстаўны афіцэр, які прынёс самаробны плякат, выраблены са спэцвыпуску “Советской Белоруссии” з партрэтам Лукашэнкі.

Шэрагі АМАПу расьсеялі ўдзельнікаў акцыі ў бліжэйшых вуліцах. Затрыманых не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG