Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у Кіеве


ПРЫШЦІНА. У Косаве сёньня адбываюцца выбары у мясцовы парлямант, які пасьля будзе абіраць прэзыдэнта і урад. З Косава паведамляецца пра нізкую актыўнасьць выбаршчыкаў, асабліва з боку сэрбаў. Кіраўнік місіі ААН Сорэн Есэн-Пэтэрсэн заявіў, што выбары спраўдзяць эфэктыўнасьць высілкаў сусьветнай супольнасьці дзеля пабудовы дэмакратыі у Косаве. Паводле прагнозаў, албанская большасьць Косава падтрымае кандыдатаў, якія выступаюць за незалежнасьць края. Прадстаўнікі сэрбскай меншасьці пагражалі байкатаваць выбары, паколькі, паводле іх цьверджаньняў, няма гарантыяў бясьпекі. Пасьля таго, як у 1999 годзе сэрбскія войскі выйшлі з Косава пад вайсковым ціскам НАТА, край знаходзіцца пад кіраўніцтвам ААН.
XS
SM
MD
LG