Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве адбываюцца выбары


КІЕЎ. У сталіцы Украіны перад будынкам Цэнтральнай выбарчай камісіі адбыўся мітынг прыхільнікаў кандыдата у прэзыдэнты Украіны Віктара Юшчанкі пад лёзунгам “Моц народа супраць маны і фальсіфікацый”. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што болей за 50 000 чалавек узялі удзел у мітынгу. Карэспандэнт радыё Свабода з Кіева Аскольд Крушэльніцкі паведаміў, што колькасьць удзельнікаў значна большая. Ён паведаміў, што на мітынг людзі прыехалі з усёй Украіны, ня гледзячы на перашкоды уладаў, якія спынялі аўтобусы з прыхільнікамі Віктара Юшчанкі, зьмянялі расклады пасажырскіх цягнікоў і авіялініяў. Паводле арганізатараў, у акцыі узялі удзел каля 200 000 чалавек з усёй Украіны. Прэзыдэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 31 кастрычніка. Лідар апазыцыйнага блёку “Наша Украіна” Віктар Юшчанка і прэм’ер-міністар краіны Віктар Януковіч маюць амаль роўныя шанцы на перамогу.
XS
SM
MD
LG