Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран адхіліў прапанову эўрапейскіх краінаў


ТЭГЭРАН. Высокапастаўлены прадстаўнік Ірану адхіліў прапанову эўрапейскіх краінаў дапамагчы Тэгэрану у распрацоўках мірных ядзерных тэхналёгіяў у вабмен на тое, што Іран адмовіцца ад праграмы па ўзбагачэньні урану, якая можа выкарыстаўвацца для распрацоўкі ядзернай зброі. Кіраўнік парляманцкага камітэту Ірану у справах бясьпекі і міжнароднай палітыцы Алаэдзін Бруджэрдзі заявіў у інтэрвію для мясцовай газэты, што Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына высунулі празмерныя патрабаваньні. Урад Ірану яшчэ не адрэагаваў афіцыйна на прапанову эўрапейскіх краінаў. ЗША папярэдзілі, што у лістападзе пытаньне адносна іранскай ядзернай праграмы можа быць перададзены на разгляд Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG